Дабрыцкi Аляксандр Віктаравіч нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Пухавічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
У 1992 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію.
Пасля заканчэння акадэміі ў перыяд з 1992 па 1995 год працаваў памочнікам брыгадзіра, брыгадзірам калгаса імя Чапаева Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці.
З 1995 па 1996 год - землеўпарадчык выканаўчага камітэта Мар'інагорскага гарадскога Савета дэпутатаў.
З 1996 па 2003 год - інжынер-землеўпарадчык аддзела зямельных рэсурсаў і землеўпарадкавання Пухавіцкага райвыканкама.
З 2004 па 2009 год - галоўны спецыяліст, начальнік землеўпарадкавальнай і геадэзічнай службы Пухавіцкага раёна.
З 2009 па 2010 - галоўны спецыяліст, начальнік аддзела зямель і ландшафтаў упраўлення біялагічнай разнастайнасці Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.
З 2011 па 2017 год - начальнік аддзела, начальнік упраўлення кантролю за аховай і выкарыстаннем зямель, нетраў, біяразнастайнасці, асабліва ахоўных прыродных тэрыторый Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
З лістапада 2017 года прызначаны намеснікам старшыні Мінскага абласнога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.