Мінскі абласны камітэт
прыродных рэсурсаў
і аховы навакольнага асяроддзя
Закрыць
+375 (17) 375 54 54 / тэл.
+375 (17) 397 49 57 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перапынак: 13.00-14.00
Выхадны: СБ, НД
Рус  Бел  Eng 

20 кастрычніка ў Крупскім раёне пройдзе добраахвотная акцыя «Чысты лес»

16.10.2018

Акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Крупскім лясгасе 20 кастрычніка. Асноўная яе мэта — прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны — лесу.

— Адразу заўважу, што наш лясгас штогод накіроўвае значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясным фонду, — заўважыла намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч.— Разам з тым, праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгунак, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай.

Работнікі лясной гаспадаркі заклікаюць нераўнадушных жыхароў нашага раёна аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду.

Стаць удзельнікам акцыі зможа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любо лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Лясгас забяспечыць усіх удзельнікаў акцыі «Чысты лес» неабходным інвентаром.

Крыніца — «Крупскі веснік»

Наверх