Минский областной комитет
природных ресурсов
и охраны окружающей среды
Закрыть
+375 (17) 375 54 54 / тел.
+375 (17) 397 49 57 / факс
09.00 - 18.00 / ПН-ПТ
Перерыв: 13.00-14.00
Выходной: СБ, ВС
Рус  Бел  Eng 

Добраахвотная акцыя «Чысты лес» пройдзе ў Крупскім лясгасе 19 кастрычніка

16.10.2019 | Новости районных инспекций
Асноўная яе мэта – прыцягненне ўвагі шырокай грамадскасці да неабходнасці беражлівых адносін да галоўнага прыроднага рэсурсу краіны – лесу.

– Адразу заўважу, што наш лясгас штогод накіроўвае значныя сілы і сродкі на навядзенне парадку ў лясным фондзе, – расказвае намеснік дырэктара па ідэалагічнай рабоце Крупскага лясгаса Наталля Камовіч. – Разам з тым, праблема несанкцыянаваных звалак будаўнічых і бытавых адходаў, іншых пабочных прадметаў у лясах, якія прымыкаюць да аўтамабільных дарог і чыгункі, вакол населеных пунктаў, садаводчых таварыстваў, на пляцоўках адпачынку і аўтастаянках па-ранейшаму застаецца актуальнай. Работнікі лясной гаспадаркі заклікаюць нераўнадушных жыхароў раёна аб’яднаць намаганні і ўнесці свой уклад у навядзенне парадку: добраўпарадкаваць прылеглую да сваіх населеных пунктаў тэрыторыю ляснога фонду. Стаць удзельнікам акцыі зможа кожны жадаючы. Для гэтага дастаткова звярнуцца ў любое лясніцтва і заявіць аб сваім жаданні дапамагчы ў навядзенні парадку ў лесе. Лясгас забяспечыць усіх удзельнікаў акцыі «Чысты лес» неабходным інвентаром.

Падчас правядзення акцыі будуць задзейнічаны 23 аб’екты. На 15-гектарнай плошчы будзе пасаджана 12 000 дрэў. Плануецца, што наводзіць парадак у лясных масівах і рабіць новыя пасадкі выйдуць звыш пяцісот чалавек.

Крынiца: сайт "Крупскi веснiк"
Наверх